У нас можна купіць 2 розныя віды прускіх сцягоў, надрукаваных на поліэстэры 110 г/м². Шырыня: 170 см, вышыня: 100 см, з завязкамі на кожным куце для ўніверсальнага выкарыстання (іх можна адрэзаць, калі яны не патрэбныя).
Больш падрабязная інфармацыя аб дызайне ніжэй.
Сцяг каштуе €30 плюс паштовыя выдаткі:
Літва: €2
Еўропа: €5
Астатні свет: €10
Для замовы, калі ласка пішыце на эл. пошту: glabbis@prusai.org
У 1988-1989 гадах быў зацвержаны флаг Прускага Братэрства ў выглядзе гарызантальнага чорна-чырвона-чорнага трыкалора з дзвюма тонкімі палосамі. Па легендах, такі сцяг мелі прускія палкі, калі яны служылі кіеўскаму князю Уладзіміру ў 11 стагоддзі.
Прускі сцяг адлюстроўвае прыродную з'яву. Гэта Балтыйскае мора пасля заходу: цёмная марская вада і цёмнае неба, а паміж імі чырвонае ззянне заходу.
Камбінацыя колераў прускага сцяга з'яўляецца сімвалічнай выявай Rāmawa (Рамава) ў кантэксце Prābutiskan (Прабуціскана), «Прускай містычнай вечнасці». Rāmawa (Рамава) - гэта чырвоная залатая сярэдзіна паміж спакойнай вечнай цемрай; чырвонае мігаценне RĀM-MĀR (РАМ-МАР). А паміж свядомасцю Рамавы і цемрай вечнасці белая мяжа абараняе нас ад уплыву ілюзій Мары.
Цёмны, светлы і чырвоны - гэта найбольш старажытныя разуменні для абазначэння колераў у розных мовах. Такім чынам, прускі сцяг з'яўляецца поўным выяўленнем архаікі ў цяперашні час.
Прускі герб быў апісаны ў 1529 годзе Сімонам Грунау ў яго «Прускай хроніцы» пры выкладанні падзей 523 года – законаў Прутэніса і Відзевута: : «...і на тым месцы, дзе стаяў шчыт, стаялі верхам два белыя коні, і яны трымалі шчыт пасярод сябе, і на шчыце была намаляваная палова чалавека, які стаяў, але галава яго была як у мядзведзя з расчыненай пашчай».
Згодна з легендарнай датай прыняцця Законаў Відзевута, гербу 1500 гадоў. Шчыт паміж двума канямі - гэта абароненая святая прастора Рамава. Істота, размешчаная паміж двума блізнятамі, звычайна паказвае на цэнтральнае бажаство або вось свету( the axis mundi). Чалавек-мядзведзь з разяўленай пашчай – продак, які працягвае размаўляць з намі.