Prūsiskai | English | Deutsch | Lietuviškai | Latviski | Po polsku | Па-беларуску | По-русски

pattern

Мы прапануем урокі прускай мовы ўсім, хто хоча ёй авалодаць.

Урокі праводзяцца анлайн ці вочна ў Вільні. Курс можа ўяўляць сабою як індывідуальную праграму, так і больш структураваны курс, калі фармуецца група. Што мы будзем рабіць?

Калі вы зацікаўлены, калі ласка, напішыце нам, каб арганізаваць пробны занятак: glabbis@prusai.org

pattern

Рэсурсы для вывучэння мовы

Электронны слоўнік
Пруская газета Prūsas Tāutas Prēigara
Youtube-канал Prūsiska Tāliwidāsna
Група ў Facebook Prūsas Brātrija, для гутарак па-пруску
Запісы размоўнай прускай мовы
Спіс разнастайных дадатковых рэсурсаў

 historical map of Prussia

Аб прускай мове

Пруская – заходнебалцкая мова. Арэал заходнебалтыйскіх моў і дыялектаў ахоплівае частку сучасных Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі і Кёнігсберга. Да 16 стагоддзя існавала яшчэ шмат прускіх, куршскіх, судоўскіх і ятвяжскіх моваў ці дыялектаў.

Пісьмовыя крыніцы прускай мовы ўключаюць:

Афіцыйна на прускай мове гаварылі да 18 стагоддзя (згодна з адной гістарычнай справаздачай 1700 года, апошні прускамоўны дзядуля на Куршскай касе памёр у 1677 годзе, але сказаў, што што «там усё яшчэ ёсць некаторыя з іх [гэта значыць прускамоўныя]»).

У 1821 годзе Ёган Севярын Фатэр, у 1821 годзе Самуэль Ліндэ апублікавалі свае даследаванні прускай мовы. Іх граматыка мала чым адрозніваецца ад сучаснай прускай граматыкі. [Больш па-пруску]

У 1845 Г. Несельман апублікаваў «Старапрускую мову», а ў 1873 – акадэмічны слоўнік прускай мовы. [Больш па-пруску]

Паміж 1920 і 1940 гадамі прускія паэты і пісьменнікі, такія як Я. Баброўскі, востра адчувалі прускую мову і бачылі яе паўсюль у мясцовым пейзажы.

Кажуць, што падчас эвакуацыі з Прусіі ў 1945 годзе некаторым людзям давялося пачуць прускую мову, таму што ва ўсеагульнай паніцы тыя, хто мог размаўляць па-пруску, не хавалі сваёй мовы.

Prussian basel epigram

Адраджэнне прускай мовы

У 1975 годзе акадэмічны лінгвіст У. Тапароў апублікаваў I том Прускага слоўніка.

У 1980 годзе лютэранскі святар Герд Ліцык і яго жонка Рут заснавалі ў Нямеччыне Прускае таварыства Tolkemita. Сам Герд праводзіў імшы на прускай мове. Член Таварыства Gunnar Kraft-Skalvyn стварыў граматыку і слоўнік прускай мовы, пісаў вершы. Іншым паэтам Tolkemita быў Хайнц Георг Подзель.

Прыкладна ў 1983 годзе прыбалтыйскі вучоны Летас Палмайціс пачаў перапісвацца з Уладзімірам Тапаровым на прускай мове. У выніку яны сумесна апублікавалі маніфест па аднаўленні прускай мовы «Ад рэканструкцыі старой прускай мовы да новай прускай».

У 1988 годзе Prūsa была заснавана ў Літве Летасам Палмайцісам і Ёнасам Трынкунасам як культурны клуб Літоўскіх прусаў.

З 1989 года Prūsa пачалі выдаваць прускую газету Prūsas Tāutas Prēigara.

У 1989 годзе Л. Палмайціс апублікаваў граматыку жывой прускай мовы.

У 1989 адкрыліся філіялы клуба Prūsa у Рызе і Ольштыне.

В 1988 балтыйскі навуковец Вітаўтас Мажуліс апублікаваў I том свайго Слоўніка этымалогіі прускай мовы.

С 1988 по 1998 Валдзіс Муктупавелс, сябра Рыжскага прускага аддзялення, іграў і запісваў прускую музыку з гуртом Rasa.

З 1994 па 1999 год газету Prūsas Waīstisвыдавалі сябры Рыжска-прускага аддзялення Вітынгс Ванагс і Дайлунс Русініс.

У 1999 годзе Л. Пальмайціс апублікаваў слоўнік жывой прускай мовы.

У 2001 была заснавана Пруская супольнасць Літвы.

У 2005 музычны гурт Kūlgrinda выпусціў альбом прускіх песень Prūsų Giesmės.

З 2006 г. дзейнічаюць прускія моўна-культурныя лагеры.

З 2006 г. быў створаны анлайн форум прускай мовы.

У 2014 і 2016 гадах музычны гурт Romowe Rikoito выпусціў прускія альбомы Undēina і Namawār.

Особенности восстановленного прусского языка

Першая хваля: 1992-1993 гады – пачатак выкарыстання мовы (больш у Латвіі).

Другая хваля: з 2005 па 2007 гады выкарыстанне мовы пачало распаўсюджвацца ў Кенігсбергскім рэгіёне, Польшчы, Латвіі, Літве, Беларусі. З 2007 года дзеці пачалі размаўляць па-пруску.

Трэцяя хваля: інтэрнэт-камунікацыя ва ўсім свеце з 2017 года.